04.05.2022
Літаратурны фестываль "Случанскія вытокі"

4 мая 2022 года Цімафей Арцюшчанка атрымаў Дыплом II  ступені ў намінацыі "Паэзія"  ў рамках літаратурнага фестываля "Случанскія вытокі". Віншуем, ганарымся!!

 

Літаратурны фестываль "Случанскія вытокі" праводзіцца з мэтай выяўлення і падтрымкі юных талентаў у мастацкім чытанні сярод выхаванцаў устаноў дашкольнай адукацыі, папулярызацыі беларускай мовы.

Асноўнымі задачамі фестываля з'яўляюцца:

  • стварэнне ўмоў для творчай самарэалізацыі юных чытачоў сродкамі прапаганды твораў класічнай і сучаснай беларускай паэзіі і прозы;
  • далучэнне дашкольнікаў да багацця беларускай мовы сумесна з бацькамі;
  • фарміраванне ў выхаванцаў зацікаўленасці да самастойнага выканання беларускіх літаратурных твораў;
  • садзейнічанне развіццю мастацка-маўленчых выканальніцкіх навыкаў, акцёрскага майстэрства;
  • папулярызацыі беларускай мовы сярод законных прадстаўнікоў.

Арганізатарам літаратурнага фестывалю "Случанскія вытокі" з'яўляецца ўпраўленне адукацыі Слуцкага райвыканкама.