13.01.2022
Забава з элементамі фальклору "Калядкі"

13.01.2022г. у старшай групе №1 "Смяшарыкі" ў першай палове дня, а ў старшай групе №6 "Вясёлыя рабяты" ў другой палове дня прайшлі забавы з элементамі фальклору "Калядкі".

У цёмныя зімовыя вечары нашы продкі збіраліся ўсёй сям’ёй, каб адзначыць самае галоўнае і ўрачыстае свята — Каляды. Беларускія традыцыі святкавання Каляд прайшлі праз стагоддзі і захавалася да нашых дзён, у некаторых мястэчках краіны яны і дагэтуль развіваюцца і ўзбагачаюцца.

А зараз паспрабуй уявіць сябе тым самым беларусам ці беларускай з мінулага, што ўвесь год з захапленнем чакалі Каляд, каб павесяліцца і смачна паесці, ды занурыся ў цёплую казачную атмасферу свята, прачытаўшы гэты тэкст.

Што гэта за свята — Каляды?

Назва свята — Каляды — мае язычніцкія карані. Лічыцца, што яна ўтварылася ад слова «кола», што азначае «сонца». Традыцыйна Каляды звязваліся з днём першага зімовага сонцастаяння і сімвалізавалі пачатак новага году — як сонечнага, так і сельскагаспадарчага. Святкаваць пачыналі 25 снежня, а заканчвалі 6 студзеня. Але калі на нашыя землі прыйшло хрысціянства, свята ўвабрала ў сябе новыя рысы: пачаткам Каляд стала Раство, а канцом — Вадохрышча. Зараз каталікі святкуюць Каляды па старых датах, а праваслаўныя вернікі адзначаюць свята з 6 па 19 студзеня.

 

Першыя падрыхтоўкі да свята: чысціня ў хаце і абавязковая баня

Калядам папярэднічаў строгі шасцітыднёвы пост, падчас якога трэба было прытрымлівацца шматлікіх абмежаванняў у ежы і паводзінах. Моладзі і дзецям, напрыклад, забаранялася гуляць у вясёлыя і шумныя гульні. Таму свята чакалі з нецярплівасцю.

Сустракаць Каляды належала чыстымі і фізічна, і духоўна. Таму перад святам заўсёды рабілі генеральную ўборку ў хаце, шылі новую вопратку ці апраналі ўсё самае лепшае, мыліся ў бані.

Cтаршая група №1 "Смяшарыкі":

Старшая група №6 "Вясёлыя рабяты":