29.09.2020
Фальклорнае свята "Восеньскі кірмаш"

Гэй, добрыя людзі,
Паглядзіце, што будзе:
Скамарохі гуляюць,
гандляры запрашаюць.
На забаву спяшайцеся,
Ды не вельмі штурхайцеся.
Гэй, вясёлы народ!
Свята ідзе,
На кірмаш заве!

Так, кірмаш — гэта свята, якое адбывалася ў пэўную пару года — восенню. Але, перш чым яго ладзіць, трэба было добра папрацаваць на зямлі, вырасціць і сабраць ураджай. На гэтым свяце людзі славілі сапраўдных гаспадароў. 

29 верасня 2020 года ў дзяржаўнай установе адукацыі прайшло фальклорнае свята  "Восеньскі кірмаш" з удзелам бацькоў.