17.02.2020
Тыдзень беларускай мовы

   У дзяржаўнай установе адукацыі ў перыяд з 17.02.2020 па 21.02.2020 быў праведзены тыдзень беларускай мовы.

Інфармацыя аб праведзеных мерапрыемствах у рамках тыдня беларускай мовы і «Міжнароднага дня роднай мовы»

17.02.2020г. “Беларусь паэтычная”.

Мерапрыемствы: Акцыя “Размаўляем па-беларуску” - выхаванцы старшага ўзросту разам з бацькамі дома рыхтавалі складаныя беларускія словы, а потым тлумачылі іх значэнне дзецям у дзіцячым саду, з мэтай самастойнага выкарыстання слоў у гутарковым маўленні.

18.02.2020г. “Беларусь казачная”.

Мерапрыемствы: Інсцэніроўка беларускай казкі “Лісіца-хітрыца” (удзельнікі - выхаванцы сярэдняй групы).

Конкурс малюнкаў “У свеце казак і цудаў” (удзельнікі - выхаванцы сярэдняй, старшай груп).

19.02.2020г. “Беларусь спартыўная”.

Мерапрыемствы: гульня-эстафета “У свеце беларускага спорту”. Выхаванцы старшай групы прадэманстравалі моц, спрыт, вынослівасць у эстафетах, выразнасць рухаў, цікавасць да розных відаў рухальнай дзейнасці.

20.02.2020г. “Беларусь музычная”.

Мерапрыемствы: музычная забава “Чароўны куфэрак бабулі-загадулі”. У забаве прынялі ўдзел выхаванцы сярэдняй групы. Дзеці адгадвалі загадкі, ігралі на беларускіх музычных інструментах (лыжкі, трашчоткі, бубны, дудачкі і іншыя), гулялі ў беларускія народныя гульні.

21.02.2020г. “Беларусь любімая”.

Мерапрыемствы: усе групы ўстановы разам з бацькамі падрыхтавалі творчыя газеты пад назвай “Спадчына”, у якіх адлюстравалі свае адносіны да Спадчыны.

   Інсцэніроўка беларускай казкі “Лісіца-хітрыца” (удзельнікі: выхаванцы сярэдняй групы, дата правядзення: 18.02.2020г.):