17.09.2019
Ці патрэбна развіццё разнастайных рухаў у дзяцей дашкольнага ўзросту?

Ці патрэбна развіццё разнастайных рухаў у дзяцей дашкольнага ўзросту?
На гэта пытанне дакладна адказаў вядомы тэарэтык і практык фізічнага выхавання П.Ф. Лесгафт: “Чым менш разнастайнасці ў рухах мы дапускаем у дзіцяці, тым менш лоўкасці і грацыёзнасці мы ў яго выхаваем”.

             З першых гадоў развіцця дзіцяці неабходна так актывізаваць мышачны апарат і адпаведныя яму цэнтральныя ўтварэнні, каб не прывыкаць да трафарэтных абмежаваных форм руху, якія ствараюцца ў хатняй абстаноўцы нашага культурнага жыцця, а мець магчымасць трэніраваць усе здольнасці, якія заклаздены прыродай.

      Даўно заўважана, што дзіця, якое мала што ўмее рабіць, з цяжкасцю авалодвае новымі рухамі. І наадварот, хто больш умее, той хутка і лёгка засвойвае новыя рухі і дзеянні, выконвае іх з задавальненнем і ўносіць у іх заўсёды элементы творчасці. Чаму так адбываецца? Калі прааналізаваць шэраг дзеянняў дзіцяці, то можна заўважыць, што яны складваюцца з аднародных рухаў, але выконваюцца ў разнастайных камбінацыях і прасторава-часовых суадносінах. Ёсць асноўныя, “вузлавыя”, рухі, без якіх складаныя дзеянні немагчымы. Такімі для дашкольніка з’яўляюцца найбольш прстыя віды ўсіх асноўных рухаў. Чым больш дзіця ведае розных спосабаў рухаў, тым лепш яно ўмее ўжываць іх у жыцці. Важнейшай умовай для гэтага з’яўляюцца разнастайнасць фізкультурна-гульнёвага асяроддзя, аптымальны рухальны рэжым, дастатковая прастора для рухаў і гульняў, час для самастойнай рухальнай дзейнасці. Распарадак дня і прадметнае асяроддзе ў дзіцячым садзе будуюцца так, каб у любы час кожны з дзяцей па жаданню мог заняцца рухальнай дзейнасцю.

   Да пачатку школьнага навучання ў дзіцяці павінна сфарміравацца адпаведная ўзросту і тыпу нервовай сістэмы патрэба ў руху і нават пэўны стыль дзейнасці, які выяўляецца ў аб’ёме, працягласці, інтэнсіўнасці і змесце рухальнай дзейнасці. Дашкалята  павінны ўмець самастойна рэгуляваць рухомую і спакойную дзейнасць, выкарыстоўваць у рухальнай дзейнасці разнастайныя рухі з улікам умоў і абставін, валодаць элементарнымі ацэначнымі ўменнямі.

         Дзеці дашкольнага ўзросту маюць патрэбу ў фантазіі. Карыстаючыся гэтым менавіта нам, дарослым, магчыма стварыць “фізкультурную лабараторыю”, дзе яны змогуць не проста рухацца, а правоздіць “эксперыменты” над рухамі: паўтараць, параўноўваць, вынаходзіць. Аддаваць перавагу мэтазгодна зборна-разборным канструкцыям, каб можна было са свайго пункту гледжання фізкультурны комплекс ператварыць у “пажарную” лесвіцу, аглядальную вышку, мачту карабля. Тут можна папрактыкавацца ў спрытнасці, вынослівасці, сіле, навучыцца лёгка ўзбірацца па вяровачнай лесвіцы, канату, шасце, прыдумваць розныя спосабы перамяшчэння з аднаго віду абсталявання на другое. Трэба даць дзіцяці поўную свабоду, назіраючы за імі збоку, і пры неабходнасці забяспечыць страхоўку.

        Неабходна разам з дзецьмі :

 -вырабляць элементарныя фізкультурныя дапаможнікі: флажкі, стужачкі з паперы, плоскасныя геаметрычныя фігуры для рухомых гульняў, плесці коскі-вяровачкі для выконвання гульнявых практыкаванняў; для дыхальных практыкаванняў умець змайстраваць палоскі (гульня з ветрыкам); для гульняў на вадзе - караблікі з паперы; кольца з пруцікаў, звязаўшы іх травою, мячы са старых газет;

-выкарыстоўваць элементарны малюнак для рухаў (намаляваць палачкай на зямлі, крэйдай на асфальце дарожкі, круг, квадраты для хадзьбы, бегу, розных практыкаванняў у рухах;

-будаваць з розных дапаможнікаў “палосы перашкод” (гульні “Турысты”, “Альпіністы”);

-перадаваць з дапамогай рухаў вобразы звяроў, птушак, аб’екты нежывой прыроды (сонца, вецер, дрэва, ручай, навальніцу і г.д.), асобыя жыццёвыя эпізоды (мыем, працуем, вешаем сушыць і інш.);

-прыдумаць “расказы” з рухаў (“Як мы на луг хадзілі, “Звяры ў лесе”, “Што я бачыў у вёсцы ў бабулі”), казкі (“Як мы знайшлі бульбінку”, “У госці да Калабка”) і інш.

Праз змест рухальнай актыўнасці можна мэтанакіравана вырашаць шматлікія задачы не толькі фізічнай, але і спецыяльнай падрыхтоўкі дзяцей да школы.

Падрыхтавала кіраўнік фізічнага выхавання Жых Т.Н.

Выкарыстоўвала дапаможнік Шабека В.М. і інш. “Любім бегаць і скакаць