21.02.2023
Мерапрыемства да Дня роднай мовы "Падарожжа па Слуцку" з элементамі тэатральнай дзейнасці

21 лютага 2023 года ў дзяржаўнай установе адукацыі было праведзена мерапрыемства да Дня роднай мовы "Падарожжа па Слуцку" з элементамі тэатральнай дзейнасці.

«Тое, што нас адрознівае ад іншых, — гэта беларуская мова. Нам не трэба ад гэтага адыхо­дзіць», — адзна­чыў нядаўна Прэзідэнт і выказаў спадзяванне, што ў краіне ўсе будуць імкнуцца да валодання родным словам. 

Сёння асноўная частка беларусаў прыйшла да разумення, што сапраўдныя каштоўнасці народа, такія як мова, культура, гістарычная памяць, не могуць несці ў масы зло і разбурэнні. Яны мірныя, як і наша нацыя. Не дарма на самым высокім узроўні падкрэсліваецца: прыйшоў час імкнуцца да таго, каб кожны беларус мог размаўляць па-беларуску.
Рэальная падтрымка і захаванне нашай роднай мовы — гэта асабісты клопат кожнага з нас.