13.01.2020
Калядкі

 Каляда прыйшла, Каляда прыйшла!

Ці дома сам пан-гаспадар і яго гаспадыня!

Калі дома, тады ўствайце, калядоўшчыкаў сустракайце!!!

     Гэтымі словамі пачаліся "Калядкі"  ў дзяржаўнай установе адукацыі пад кіраўніцтвам Жанны Анатольеўны Піліпёнак (музычны кіраўнік). Выхаванцы старшай групы "Лягушата" разам з выхавальнікамі дапамаглі дзецям другой малодшай і сярэдняй груп апынуцца ў хаце беларускага селяніна, дзе і адбыліся калядныя дзеянні. Выхаванцы-ўдзельнікі разам в Механошай, Цыганкай і яе дзяцьмі, Казой расказвалі вершы, спявалі калядныя песні, танцавалі і самае галоўнае - хвалілі і жадалі шчасця і дабрабыту гаспадару і гаспадыні. 

     

     Якое ж свята без цукерак, каўбасы і сала! Гэтым смакоццем мы ўсе частаваліся! А ў вас яно ёсць?... Каля няма, хутчэй бяжыце і купляйце, бо сёння вечарам абавязкова завітаюцца да вас калядоўшчыкі. Магчыма, і нашы выхаванцы!!!